Вікісховішча:Агляд дазволу
Ipernity
Lemill Web Albums
OpenPhoto
iNaturalist
Scanned books, documents and ephemra
- Scans from the Internet Archive/unverified (1,579,025)
- Scans from Google Books/unverified (104)
Other reviews
- Unreviewed files from Bollywood Hungama (78)
- Filmitadka review needed (0)
- CC without license information (2)
- PD files for review (124)
- Tasnimnews review needed (2,720)
- Mehrnews review needed (18,946)
- Farsnews review needed (27,761)
- Nasimnews review needed (0)
- Khamenei.ir review needed (383)
- Mojnews review needed (771)
- Finna review needed (18,378)
- Unreviewed files from Pixabay (74)
- Unreviewed photos of GODL-India (14,705)
- Unreviewed photos of GWOIA (44)
- License review needed (104,920)
Агляд дазволу — патрэбны парадак для файлаў з «Флікра», «Пікасы», «Панараміё», «Ютуба» і іншых вонкавых бачынаў, якія падаюць выявы пад рознымі дазволамі. Людзі, якія запампоўваюць свой матэрыял у гэтыя вэб-альбомы, абіраюць дазвол, некаторыя зь якіх вольныя і прыдатныя для Вікісховішча, а некаторыя несвабодныя і ня маюць запампоўвацца ў Вікісховішча.
Некаторыя з гэтых вонкавых бачынаў дазваляюць сваіх карыстальнікам абіраць дазвол на свой густ і зьмяняць яго ў любы час без усялякіх пералікаў ранейшага стану аўтарскага права на выяву. Гэта значыць, што няма лёгкага спосабу спраўдзіць, ці запампоўвалі выяву, цяпер пазначаную як несвабодную, пад вольным дазволам. Гэта выклікае складанасьці для карыстаньня гэтымі выявамі ў праектах «Вікімэдыі».
Таму Вікісховішча мае парадак агляду для праверкі стану аўтарскага права на запампаваныя з гэтых вонкавых бачынаў выявы, які дазваляе правяраць выявы пад вольным дазволам з дапамогай робата або даверанага ўдзельніка (адмінаў і ўхваленых супольнасьцю ўдзельнікаў) і распазнаваць выявы, дзе дазвол Вікісховішча адрозны. Аднак гэты спосаб ня можа сказаць, ці была выява калісьці вольна даступнай.
Запампоўвальнікі
Рэдактары, якія запампоўваюць матэрыял, чый дазвол залежыць ад заявы на вонкавай вэб-бачыне, маюць пазначаць старонку апісаньня файла адным з шаблёнаў у катэгорыі «Шаблёны агляду дазволу». Скарыстайце шаблён {{Flickrreview}} («Агляд "Флікра"») для выяваў з «Флікра» і {{LicenseReview}} («Агляд дазволу»), калі ніякі шаблён для канкрэтнай вэб-бачыны не даступны.
Тут некалькі рэчаў, якія можаце зрабіць, каб спрасьціць задачу для аглядальнікаў:
- калі гэта выява кадра зь «Ютуба», упэўніцеся, што дадаеце час, у які яе магчыма адшукаць: напрыклад, https://www.youtube.com/watch?v=sM-0zmCz9yI&t=0m40s (0m40s);
- калі дазвол няясна бачны над, пад або побач з выявай, дадайце спасылку і кароткі тэкст у «Поле дазволу», якое кажа аглядальніку, дзе знайсьці дазвол;
- калі гэта файл з «Флікра», «айНатураліста» (і іншых старонак), для якіх мы маем робата, каб агледзіць файл, калі ласка, запампуйце спачатны файл і пачакайце, пакуль робат агледзіць файл (звычайна займае хвіліну або дзьве), перад запампоўкай кадраванага або рэдагаванага выданьня.
- абдумайце пераход на https://web.archive.org/ і спраўдзіце, ці архівавалі вэб-старонку там; калі не, можаце захаваць копію.
Аглядальнікі
Ухваленых супольнасьцю аглядальнікаў дадаюць у суполку выявааглядальнікаў (глядзіце зьвязаныя правы). Адміністратараў ня трэба дадаваць у гэтую суполку. Гэтай суполкай удзельнікаў карыстаюцца для вядзеньня сьпісу аглядальнікаў не ўручную адрозна ад сьпісу, які выкарыстоўвалі раней і цяпер заархіваванага тут. Аглядальнікі і адміністратары могуць пацьвярджаць дазволы з разнастайных катэгорыяў, пералічаных у зялёным шаблёне справа (спасылка), у тым ліку на файлы з вэб-альбомаў «Пікаса» і «Флікра».
Каб стаць аглядальнікам, вам варта быць знаёмымі з агульным правілам дазволаў Вікісховішча. Ад аглядальніка патрабуюць ведаць, якія дазволы дапушчальныя і не на Вікісховішчы, і быць знаёмымі з абмежаваньнямі, якія могуць прымяняць, такімі як свабода панарамы. Зьмясьціце ваш запыт, каб стаць аглядальнікам, на старонцы запытаў, каб супольнасьць магла выказаць свае меркаваньні. Пасьля некалькіх дзён аглядальнік або адміністратар вызначыць, ці няма істотных пярэчаньняў супраць вылучэнца. Калі няма, той закрые запыт і дадасьць вам у суполку выявааглядальнікаў. Калі дазволы надалі, вы можаце дадаць шаблён {{User reviewer}} («Удзельнік-аглядальнік») (або адну зь яго разнавіднасьцяў) на вашую старонку ўдзельніка і пачаць агляданьне выяваў.
Цяпер не існуе вызначанага правіла для зьняцьця правоў аглядальніка дазволаў. У выпадку яўнага злоўжываньня або грубай некампэтэнтнасьці, запыт зьняцьця магчыма падаць на дошцы абвестак адміністратараў. Бязьдзейнасьць у цяперашні час — неабгрунтаваная прычына для зьняцьця правоў аглядальніка дазволаў.
Указаньні для аглядальнікаў
Агляданьне магчыма выканаць з дапамогай Template:LicenseReview. Дакумэнтацыя тлумачыць, як скарыстаць той шаблён. Аднак найпрасьцейшы шлях, каб агледзець выявы, — выкарыстаньне дастасунку «Агляд Дазволу». Каб так зрабіць, уключыце яго ў Наладах.
Перад запускам сцэнара файл варта спачатку агледзець. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што на 21 лютага 2012 году выявааглядальнікі ня могуць аглядаць уласныя запампоўкі, калі ўліковы запіс — ня ўхвалены робат. Гэтае ўпэўнівае, што прынамсі 2 асобы або адна і робат спраўдзілі, што выбар дазволу слушны. Агляды выявааглядальнікамі ўласных запамповак будуць лічыць несапраўднымі. Калі аглядаеце файлы з усялякай альбомнай бачыны, майце на ўвазе наступнае і зьмяняйце старонку файла пры патрэбе:
- Вольны дазвол. Першую рэч, якую аглядаеце, — гэта дазвол на альбомнай бачыне. Дазвол мае быць прымальным на Вікісховішчы, інакш файл ня пройдзе агляду і яго пазначаць для выдаленьня (License - укладка ў сцэнары дазволааглядальніка). Вікісховішча:Дзе дазвол на разнастайных бачынах пералічвае некаторыя вялізныя бачыны распасюду выяваў і мультымэдыя і дзе магчыма знайсьці дазвол на кожным (часам гэта ня ясна).
- Дазвол і творца маюць супадаць з тымі, што на альбомнай бачыне. Калі дазвол на альбомнай бачыне прыняты Вікісховішчам, але не абраны на старонцы файла, зьмяніце гэта, каб дазвол супадаў. Гэта ветліва, калі зьвязваеце імя творцы з профільнай старонкай датычнай вэб-бачыны. Прыміце да ўвагі, што падобныя да «Флікра» службы даюць карыстальнікам здольнасьць абіраць мянушкі. Сапраўднае імя і мянушка адлюстроўваюцца на старонцы профіля карыстальніка, і любое з абодвух магчыма скарыстаць, каб пазначыць творцу (калі творца ня вызначыў іншага).
- Спасылка на крыніцу. Важка, каб крыніца спасылалася на слушную старонку файла ў альбомнай бачыне. Калі трапляеце на файл са спасылкай на памылковую старонку, паспрабуйце знайсьці правільную і выправіць спасылку на старонцы файла ў Вікісховішчы. Пры няўдачы скарыстайце шаблён {{Flickr no source}} («"Флікр" без крыніцы») і {{Nsd}} (ва ўкладцы License - сцэнара дазволааглядальніка абярыце No source indicated).
- Ці той сапраўдны праваўласьнік? Абдумайце, ці сапраўды карцінку на альбомнай бачыне зрабіў гэты карыстальнік. Шматлікія карыстальнікі не маюць уяўленьня пра аўтарскія правы і даюць «вольны» дазвол на выявы, на якія не валодаюць аўтарскім правам. Глядзіце Вікісховішча:Сумнеўныя выявы «Флікра». Калі гэта выява ляпніны або будынка, спраўдзіце таксама, ці няма пытаньняў са свабодай панарамы.
- Калі запампоўвальнік — ня творца (адзіны спосаб быць упэўненымі, каб карыстальнік вэб-альбома зьмясьціў свой уліковы запіс у Вікісховішчы на старонцы карыстальніка вэб-альбома), спраўдзіце, каб упэўніцца, што карыстальнік вэб-альбома насамрэч даў вольны дазвол на здымкі і слушны дазвол зацытаваў запампоўвальнік.
- Падзяка. Абдумайце пакіданьне паведамленьня падзякі на старонцы выявы ў альбомнай бачыне (гэта патрабуе ўліковага запісу на зьвязанай альбомнай бачне). Можаце скарыстаць наступны шаблён паведамленьня; замяніце Foo.jpg на сапраўднае імя (гэта на чыстай мове разьметкі гіпэртэксту — у залежнасьці ад бачыны вам можа спатрэбіцца адладзіць сынтаксіс спасылкі):
Дзякуй за наданьне гэтай выявы пад вольным дазволам! Ваш выбар дазволіў нам скарыстаць вашую выяву ў <a href="https://commons.wikimedia.org/wiki/Галоўная_старонка">Вікісховішчы</a>. Выяву магчыма цяпер скарыстаць, каб праілюстраваць <a href="https://commons.wikimedia.org/wiki/Special:GlobalUsage/Foo.jpg">адну або больш старонак</a> у <a href="https://be-tarask.wikipedia.org/">беларускай Вікіпэдыі</a> або іншых праектах вольных ведаў.
Калі ўсе гэтыя зьвесткі агледзелі наконт выявы, вы цяпер мяняеце шаблён уручную або праз сцэнар. Глядзіце дакумэнтацыю сцэнара наконт дадатковых падрабязнасьцяў. Можаце таксама зрабіць гэта ўручную, што апісана больш падрабязна ў шаблёне {{Flickrreview}} («Агляд "Флікра"»). Ніжэй табліца ўсіх магчымых спалучэньняў для шаблёна «Агляд "Флікра"» (зьмяніце на шаблён «Агляд "Пікаса"», «Агляд "Панараміё"»). Калі вам падабаюцца ручныя парадкі, можаце скапіяваць зыходны код гэтай табліцы на вашую старонку ўдзельніка і ўкласьці вашае імя ўдзельніка ў яе. Гэта дапамагае з капіяваньнем і ўстаўленьнем, бо дату мяняюць саматужна і існуюць шаблёны для кожага віду дазволу. Калі сэрвэр забывае памяняць пасьля апоўначы паводле сусьветнага часу, можаце скарыстаць спасылку ачысткі, каб абнавіць.
Канкрэтныя парадкі для «Флікра»
- Глядзіце таксама Help:Flickr review templates
Flickrreview |
---|
{{subst:Frw}} які пашыраецца на {{Flickrreview|<YourUserName>|2024-03-21}} |
{{subst:uffd|<YourUserName>|<ДАЗВОЛ> (напрыклад, НВ)}} |
{{subst:Frw|cc-by-nd-2.0}} |
{{subst:Frw|cc-by-nc-nd-2.0}} |
{{subst:Frw|cc-by-nc-2.0}} |
{{subst:Frw|cc-by-nc-sa-2.0}} |
{{subst:Frw|copyright (all rights reserved)}} |
{{subst:Flickr no source|<YourUserName>|2024-03-21}} |
purge this page's cache |
Калі аглядаеце файлы «Флікра» ўручную, карыстайцеся наступнымі шаблёнамі слушна.
- Скарыстайце наступнае, калі дазвол слушны:
- Скарыстайце наступнае, калі дазвол на «Флікры» несвабодны:
{{subst:uffd|<ВашаеІмяЎдзельніка>|<ДАЗВОЛ>}}
- Прыклад, калі дазвол на «Флікры» — «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства без вытворнікаў 2.0 («ТГ» ПА-НВ 2.0): {{subst:uffd|<ВашаеІмяЎдзельніка>|2=ND}}
- Скарыстайце наступнае, калі дазвол на «Флікры» несвабодны, але мае дазволенасьць у чаканьні ад Добраахотніцкай дружыны адказу (ДДА), запыт выдаленьня або штосьці, што можа выводзіць файл з-пад хуткага выдаленьня:
{{subst:Frw|cc-by-nd-2.0}}
{{subst:Frw|cc-by-nc-nd-2.0}}
{{subst:Frw|cc-by-nc-2.0}}
{{subst:Frw|cc-by-nc-sa-2.0}}
{{subst:Frw|copyright (all rights reserved)}}
- Скарыстайце наступнае, калі спасылка на старонку «Флікра» адсутнічае:
{{Flickr no source|{{subst:REVISIONUSER}}|{{subst:#time: Y-m-d}}}}
і{{subst:nsd}}
Іншыя шаблёны
Неадмысловы |
---|
{{subst:Lrw|site=http://example.com/img/87912/descpage}} |
{{Copyvio|License review NOT passed: Author is using NC, ND, or all rights reserved.}} ~~~~ |
Шаблёны {{Change-of-license}} («Зьмяненьне дазволу»), {{Flickr-change-of-license}} («Зьмяненьне дазволу "Флікра"»), {{Vimeo-change-of-license}} («Зьмяненьне дазволу "Вімэа"») і {{YouTube-change-of-license}} («Зьмяненьне дазволу "Ютуба"»): для выкарыстаньня на старонках апісаньня файла ў выпадку файлаў, якія прайшлі агляд дазволу, але якія больш не распаўсюджваюць пад спачатным дазволам. Дадаюць зьвесткі пра безадклікальнасьць дазволаў «Творчых грамадаў» у апісаньне файла.