Вікісховішча:Заўзятарскае мастацтва

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Fan art and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Fan art and have to be approved by a translation administrator.
Shortcut
Дапушчальная заўзятарска-мастацкая выява Гары Потэра, што ніякім чынам не выглядае вытворнай з канкрэтнага ўвасабленьня пэрсанажа ў ілюстрацыях кніжнай вокладкі, фільмах і кампутарных гульнях. Глядзіце некаторыя прыклады з выдуманага сусьвету Гары Потэра ніжэй.

Заўзятарскае мастацтва — панятак, які апісвае неафіцыйныя мастацкія ўвасабленьні частак або пэрсанажаў у спачатным літаратурным творы, звычайна створаным самадзейнымі мастакамі для ўласнай забавы. Заўзятарскае мастацтва ствараецца ня ўласьнікам правоў інтэлектуальнай уласнасьці на спачатны твор і не ліцэнзіятам. Звычайна літаратурны твор — гэта нейкая папулярная кніга, кніга коміксаў, графічны раман, фільм, тэлеперадача або кампутарная гульня.

Заўзятарскае мастацтва — міннае поле права, а гэтая старонка ня можа даць больш за нейкую агульную даведку. Кожны файл заўзятарскага мастацтва варта разглядаць асобна паводле яго вартасьцяў.

Уступ

Праваўласьнік (звычайна прадпрыемства, такое як кінавытворца, што набыў правы на літаратурную працу ў стваральніка) звычайна мае шматлікія даступныя правы на інтэлектуальную ўласнасьць, каб абараніць свае камэрцыйныя зацікаўленасьці. Гэты звычайна ўлучае мастацкія аўтарскія правы на фільм, тэлеперадачу, кампутарную гульню, малюнкі ў кнізе коміксаў і фатаграфіі разам зь літаратурнымі аўтарскімі правамі, што вынікаюць са спадарожнай тэкставай працы, такой як раман. Таксама праваўласьнік часта мае абарону таварнага знака і маральныя правы разам зь іншымі правамі, каб папярэдзіць наўпаўнаважанае капіяваньне ў некаторых краінах. У краінах звычаёвага права даступны закон аб неўдаваньні. У краінах мацерыковага права існуюць правілы абмежаваньня несправядлівай канкурэнцыі.

Разам узятыя гэтыя правы моцныя ў большасьці краінаў, дзе шануюць інтэлектуальную ўласнасьць, у выніку чаго для камэрцыйнага канкурэнта крайне неразумна спрабаваць капіяваць часткі або пэрсанажаў са спачатнага літаратурнага твору ў любым выглядзе.

Заўзятарскае мастацтва ў Вікісховішчы

Ці жадае Вікісховішча заўзятарскага мастацтва? Ці гэта не арыгінальнае дасьледаваньне?

Вікісховішча — не Вікіпэдыя, а запампаваныя сюды файл ня маюць адпавядаць патрабаваньням пра недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, накладзеныя шматлікімі бачынамі Вікіпэдыі. Гэта праўда, што спачатнае мастацтва немагчыма скарыстаць на некаторых бачынах Вікіпэдыі, але мэта Вікісховішча шырэйшая за ўласна разьмяшчэньне зьместу для такіх бачынаў.

Аднак ахоп нашага праекту патрабуе, каб запампаваныя на Вікісховішча файлы былі сапраўды карыснымі для асьветнай задачы. Выраз «асьветны» мае разумецца ў адпаведнасьці з шырокім значэньнем «забесьпячэньня ведаў; навучальных або весткавых». Зборы выяваў толькі асабістай цікавасьці, самаствораны мастацкі твор без такой асьветнай задачы і выявы нізкай якасьці, якія не даюць нічога асьветна адрознага ад ужо наяўных выяваў, могуць выдаліць, нават калі іх зрабілі даступнымі паводле вольнага дазволу. Напрыклад, спачатны мастацкі твор, які зьмяшчае Дзядзьку Сэма ўнутры «Дэклярацыі незалежнасьці» Трамбала, не парушыць аўтарскага права і можа пры жаданьне дазваляцца творцам, але наўрад ці можа сказаць, што той мае сапраўды асьветную задачу. Выява File:P Harry Potter.png, зь іншага боку, асьветна карысныя, бо можа разглядацца зыходзячы з таго, што яе выкарыстоўваюць у якасьці значка на шматлікіх вікі.

Вікісховішча — ня вольны вэб-хостынг, і мы ня можам прымаць зборы спачатнага мастацтва, чыя мэта толькі ў паказе адоранасьці мастака (калі той нязначная постаць).

Агульнае правіла

Што тычыцца Вікісховішча, мы разьмесьцім заўзятарскае мастацтва пры ўмове, што:

  • гэта сапраўды карысна для асьветнай задачы, як патрабуецца ахопам нашага праекту (прыміце да ўвагі, што «самаствораны мастацкі твор бязь яўнага асьветнага выкарыстаньня» адмыслова выключаецца);
  • гэта не парушае аўтарскага права, што належыць праваўласьніку;
  • яго выдаў стваральнік заўзятарскага мастацтва пад дапушальным вольным дазволам.

Прыміце да ўвагі, што стваральнік заўзятарскага мастацтва мае выдаць яго пад вольным дазволам, што дапускае камэрцыйнае выкарыстаньне. Пры ўмове, што заўзятарскае мастацтва не парушае аўтарскіх правоў іх уласьніка, няважна, што праваўласьнік можа мець дадатковыя правы ў некаторых краінах, каб абмежаваць выкарыстаньне, такія як абарона таварнага знака або закон аб неўдаваньні ці несправядлівай канкурэнцыі. Такіх абмежаваньняў па-за аўтарскім правам, якія ўплываюць толькі на карыстальнікаў нашага зьместу, звычайна магчыма ўнікаць пры абдумваньні, ці магчыма разьмясьціць тут файл.

Ці можа заўзятарскае мастацтва быць у сумленным выкарыстаньні?

Часам, так, але тут гэта не дапаможа, бо Вікісховішча ніколі не прымае запамповак для сумленнага выкарыстаньня.

Практычныя разважаньні

Як патлумачана больш падрабязна вышэй, пэўныя віды заўзятарскага мастацтва агулам дапускаюць пры ўмове, што тыя не капіююць творчы складнік спачатнага літаратурнага твору. Аднак на справе часта даволі складана сказаць, ці заўзятарскае мастацтва зрабілі капіяваньнем або гэта незалежны мастацкі твор, які толькі падзяляе са спачатным творам некаторыя асноўныя бакі або рысы не пад аўтарскім правам.

Досьвед вучыць, што шматлікім стваральнікам заўзятарскага мастацтва прасьцей капіяваць, чым ствараць уласныя цалкам непаўторныя працы, хоць ня маем жаданьня прынізіць умельства ніводнага асобнага мастака. Выявы, што на першы погляд падаюцца арыгінальнымі часта пры дасьледаваньні выяўляюцца скапіяванымі з, скажам, увасабленьня пэрсанажа ў фільме або кампутарнай гульні пад аўтарскім правам. З гэтай прычыны ўсё заўзятарскае мастацтва, запампаванае на Вікісховішча, варта крытычна ацаніць. Можа быць дарэчным абдумаць відавочнае ўмельства мастака і ці магчыма паказаць, што іншыя запампоўкі скапіявалі зь вядомай крыніцы. Засьцерагальны прынцып варта прымяніць, а выяву выдаліць, калі ёсьць падставовы сумнеў.

Выкарыстаньне {{Fan art}}

Калі заўзятарскае мастацтва прыдатны для разьмяшчэньня ў Вікісховішчы, калі ласка, абдумайце яго пазначэньнем шаблёнам {{Fan art}}. Гэта папярэджвае карыстальнікаў файла, што праваўласьнік можа мець у некаторых краінах абарону па-за аўтарскім правам, якая абмяжоўвае выкарыстаньне файла. Шаблён служыць папярэджаньнем, а не пазнакай аўтарскага права. Таму выкарыстаньне шаблёну не вызначае, ці дазволена тут разьмяшчэньне файла.

Аўтарскае права ў заўзятарскім мастацтве

Хоць праваўласьнікі насамрэч часта маюць шмат правоў, каб прадухіліць амаль усялякае выкарыстаньне для камэрцыйных задачаў усялякага пэрсанажа або часткі ў рамках сусьвету спачатнага літаратурнага твору, калі разглядаем аўтарскае права само па сабе, яго абарона параўнальна менш шырокая.

Перамалёўваньне не прадухіляе парушэньня аўтарскага права

Важна разумець, што вы не пазьбягаеце парушэньня аўтарскага права толькі празь перамалёўваньне існай працы пад аўтарскім правам, нават калі ўводзіце ўласныя мастацкія дадаткі або ўпрыгажэньні. Напрыклад, вы парушаеце аўтарскае права, як калі б сфатаграфавалі, калі перамалёўваеце ілюстрацыі мапы, апісаныя ў рамане «Валадар пярсьцёнкаў». Вы таксама парушыце аўтарскае права на фільм, калі скапіюеце творчыя складнікі або пэрсанажаў з аповеду такім чынам, якім тыя паказваюцца на экране.

Фізычнае валоданьне не дае вам дазволу

Тая акалічнасьць, што вы можаце фізычна валодаць лічбавай відэакружэлкай, кампутарнай гульнёй або кнігай коміксаў не дае вам паўнамоцтва ствараць вашае ўласнае заўзятарскае мастацтва, скапіяванае з паказанага. Валоданьне фізычным прадметам можа ў вас застацца, але валоданьне аўтарскім правам — не. Няважна, ці выразна пазначаныя такія прадметы ў якасьці абароненых аўтарскім правам.

Ідэі не падлягаюць аўтарскаму праву

Аўтарскага права на ідэю не існуе ў дадзеным выпадку спалучэньня бізуна і капелюша. Тая акалічнасьць, што большасьць гледачоў пазнае намёк на выдуманага пэрсанажа Індыяну Джонза, ня мае значэньня.

Загаловак вышэй — грубае звышспрашчэньне, але звычайна няма аўтарскага права на вобразную ідэю або разуменьне як такія. Аўтарскае права — не выключнае права, што бароніць кожны від творчага зьместу нават на найвышэйшым узроўні разуменьні. Яно проста абмяжоўвае капіяваньне канкрэтнага ўвасабленьня, якое творца скарыстаў у словах, выявах або гуку. Суды ЗША адрозьніваюць «ідэяю» не пад аўтарскім правам і «выраз» пад аўтарскім правам[1].

Такім чынам, каб устанавіць парушэньне аўтарскага права, яго ўласьнік мае здолець указаць на пэўнае спачатнае і творчае канкрэтнае ўвасабленьне (або выраз), што скапіявалі паўпроста або ўскосна, дакладна або недакладна, з дадатковымі мастацкімі ўпрыгажэньнямі або бязь іх. Звычайна канкрэтнае ўвасабленьне — гэта графічны твор, такі як ілюстрацыя ў кнізе або нагляднае ўвасабленьне ў фільме ці кампутарнай гульні.

Складанасьць, вядома, у тым, каб вырашыць, які ўзровень абагуленьня лічыцца вобразнай ідэяй не пад аўтарскім правам, а якія канкрэтным увасабленьнем пад аўтарскім правам. Суды маюць шмат клопату з гэтым, і не існуе правіла «акрэсьленай лініі», што дае лёгкі адказ.

Дзе канкрэтнае ўвасабленьне — ілюстрацыя або апісаньне творчага графічнага складніка ў фільме, кнізе коміксаў і кампутарнай гульні, аўтарскае права звычайна парушаць, калі малюнак скапіявалі са спачатнага творчага складніка.

Літаратурнае аўтарскае права

Праўнае становішча можа значна больш ускладніцца, калі заўзятарска-мастацкі малюнак — увасабленьне на падставе толькі апісальнага тэксту такога літаратурнага твору, як раман. Суды ЗША ў прыватнасьці даволі неахвотна падтрымліваюць шырокую абарону аўтарскага права на пэрсанажы ў рамане, хоць творца раману будзе мець літаратурнае аўтарскае права на самі скарыстаныя словы. Хоць літаратурныя пэрсанажы яўна творчыя, яны часта разглядаюцца судамі ня больш як вобразныя ідэі, надта агульныя, каб прыцягваць незалежную абарону аўтарскага права.

Судовая практыка ЗША не пасьлядоўная, але ясная ў тым, што «чым менш распрацаваныя пэрсанажы, тым менш яны бароняцца аўтарскім правам; гэта цяжар, які кладзецца на творцу за надта невыразнае іх стварэньне». Каб забясьпечыць абарону аўтарскага права, літаратурны пэрсанаж мае быць «канкрэтна апісаным» і «выразна акрсьлеыным» («цалкам распрацаваным»). У іншых справах абарону надалі толькі пэрсанажу ў межах твору, што складае «расказ апавяданьня»[2]. Суды адмовілі ў абароне пэрсанажам, якія ня больш чым асаблівы «від пэрсанажу». Падобным чынам суды не нададуць абароны, дзе скапіяваны матэрыял стандартны або звычайны для пэўнага прадмету або тэмы. Такім чынам, стэрэатыпны выдуманы пэрсанаж наўрад ці абаронены аўтарскім правам, калі той не скапіявалі з дакладнага слоўнага партрэта гэтага пэрсанажа. Напрыклад, малаверагодна, што суд прызнае парушэньне адносна тэксту таямнічага раману на той падставе, што спачатны пэрсанаж і меркаваная копія палілі цыгару і размаўлялі зь нью-ёрскім акцэнтам. Верагодна, што суд падтрымае абедзьве гэтыя рысы ў якасьці стандартных або звычайных для таямнічага жанру.[3] Суды ў Ангельшчыне былі яшчэ больш неахвочыя прымаць аўтарскія правы на пэрсанаж літаратурных твораў, а агульны погляд у тым, што ангельскі закон зусім не прызнае разуменьня аўтарскага права на літаратурных выдуманых пэрсанажаў.[4] На справе літаратурнае аўтарскае права звычайна ні ў якім выпадку ня мае вялікай важнасьці, бо большасьць заўзятарскага мастацтва грунтуецца на пэрсанажах, вядомых у графічным выглядзе з такіх пабочных твораў, як фільмы, кнігі коміксаў і кампутарныя гульні. Калі раман стаў дастаткова папулярным, каб утвараць пабочныя камэрцыйныя творы, больш верагодна, што скапіююць графічныя ўвасабленьні, чым спачатнае літаратурнае апісаньне.

Няма аўтарскага права на імя

Звычайна ня можа быць аўтарскага права на само імя, напрыклад «Гары Потэр», нават калі тое імя — ўласнае стварэньне творцы. Імёны самі па сабе звычайна надта простыя для абароны аўтарскім правам. Вядома, выраз «Гары Потэр» абаронены ў якасьці ўлічанага таварнага знака ў шматлікіх краінах, што прадухіліць большасьць відаў камэрцыйнага выкарыстаньня, але гэтая абарона — не перашкода для разьмяшчэньня выявы ў Вікісховішчы, бо яго ўтрыманьне на сэрвэры Фундацыі «Вікімэдыя» само па сабе не парушыць правоў на таварны знак.

Няма аўтарскага права на сам намёк

Спачатная выява заўзятарскага мастацтва, якая толькі адсылае да спачатнай працы — не парушэньне аўтарскага права пры ўмове, што ня бралася спачатнай творчай часткі. Тая акалічнасьць, што загаловак выявы паясьняе, хто або што намерваюцца паказаць само па сабе не праблематычна.

Няма аўтарскага права на пашыраны ўжо існы складнік

Дапушчальная выява заўзятарскага мастацтва, што складаецца з пашыранага складніка (2-х кніг) і проста намёка на Гары Потэра па-за аўтарскім правам.

Калі літаратурны твор выкарыстоўвае пашыраныя ўжо існыя складнікі, падбор аднаго з такіх складнікаў і яго ўяўнае перастварэньне ў спачатны твор заўзятарскага мастацтва не парушае аўтарскага права, нават калі перастварэньне будзе ясна разумецца як датычнае да выдуманага сусьвету, створанага спачатным творцам. Спачатны творца ня можа мець аўтарскага права на пашыраны ўжо існы складнік як такі, бо той не ўтварыўся праз творчасьць стваральніка.

Вы можаце намаляваць карціну «Астана Марціна», не падлеглую аўтарскаму праву фільмаў пра Джэймса Бонда. Але Кажанмабіль зь фільма «Кажан-чалавек вяртаецца» — непаўторны твор, а заўзятарскае мастацтва на яго парушыць спачатнае аўтарскае права на фільм.

Няма аўтарскага права на падабенства да актора

Вытворнае зь фільма заўзятарскае мастацтва часта ўлучае малюнкі актора як пэрсанажа. Няма аўтарскага права на падабенства асобы, напрыклад, у іх прыродных рысах твару. Калі заўзятарска-мастацкі малюнак — цалкам новае творчае ўвасабленьне, што паказвае прыроднае падабенства актора з нятворчым намёкам на спачатную працу, гэта могуць прыняць. Аднак парушэньнем аўтарскага права ёсьць капіяваньне творчых складнікаў фільма, а шматлікія заўзятарска-мастацкія малюнкі ня пройдуць на гэтай падставе. Малюнак, які набліжана пераймае паказанае ў фільме парушыць аўтарскае права на фільм, як фатаграфія, зьнятая наўпрост з экрана.

Працы па-за аўтарскім правам і пад вольным дазволам

Заўзятарскае мастацтва, якое апісвае матэрыял у грамадзкім набытку або выдадзены пад дапушчальным вольным дазволам спачатным праваўласьнікам, дапускаецца. Аднак прыміце да ўвагі, што спачатная праца, у якой паказваюць пэрсанаж, мае быць у грамадзкім набытку або пад вольным дазволам, каб вытворныя ўвасабленьні пэрсанажа былі вольнымі.

Свабода панарамы

Фатаграфіі, што падпадаюць пад свабоду панарамы ў краіне, у якой зробленыя, дапускаюцца. Калі скульптуру Кажанмабіля зь фільма «Кажан-чалавек вяртаецца» на пастаяннай аснове ўсталявалі ў грамадзкім парку ў, скажам, Брытаніі, тады яго фатаграфія не парушыць аўтарскага права, як і скапіяваны наўпрост зь яе малюнак. Аднак гэта ня значыць, што ўсе ўвасабленьні Кажанмабіля становяцца такім чынам вольнымі; толькі тыя, што грунтуюцца выняткова на фатаграфіі, да якой прымяняюць свабоду панарамы.

Правілы розьняцца ад краіны да краіны. Майце на ўвазе, што свабода фатаграфаваць працы творчага мастацтва, такія як скульптуры, якія пастаянна месьцяцца ў грамадзкім месцы, не датычыць ЗША.

Прыклады з выдуманага сусьвету Гары Потэра

Тое, як абыдуцца з рознымі апісаньнямі выдуманага пэрсанажа Гары Потэра:

  • Малюнак хлопца з чорнымі валасамі і акулярамі. Дапускаецца ў якасьці ўжо існага пашыранага складніка пры ўмове, што гэта малюнак умоўнага хлопца, які не капіюе канкрэтных увасабленьняў ілюстрацыяў кніжнай вокладкі, фільма і кампутарных гульняў.
  • Малюнак хлопца з чорнымі валасамі і акулярамі з надпісам «Гары Потэр». Дапушчальны на тых самых умовах, што і вышэй. Простае даданьне словаў «Гары Потэр» не пераўтварае агульнага ўвасабленьня ў парушальную копію. Няма аўтарскага права на сам намёк.
  • Малюнак хлопца ў капелюшы і мантыі чараўніка з надпісам «Гары Потэр» або безь яго. Дапушчальны ў якасьці ўжо існага пашыранага складніка пры ўмове, што гэта малюнак умоўнага хлопца-чараўніка, які не капіюе канкрэтных увасабленьняў ілюстрацыяў кніжнай вокладкі, фільмаў і кампутарных гульняў.
  • Малюнак хлопца з чорнымі валасамі, акулярамі, зыгзагападобным шнарам на ілбе і надпісам «Гары Потэр». Тут спалучэньне ўзятых рысаў можа быць непаўторнай для пэрсанажа ў раманах Джоаны Роўлінг, але само такое спалучэньне верагодна палічаць ідэяй не пад аўтарскім правам у судах ЗША. Таксама, як згадана вышэй, ангельскія суды зусім не прызнаюць разуменьня аўтарскага права на аўтарскі пэрсанаж. Таму яго варта дазволіць пры ўмове, што той не капіюе канкрэтных увасабленьняў ілюстрацыяў кніжнай вокладкі, фільмаў і кампутарных гульняў. Аднак малюнкі са шматлікімі падрабязнасьцямі твораў Джоаны Роўлінг варта асьцярожна разглядаць, каб упэўніцца, што яны насамрэч не скапіяваныя з увасабленьня на экране. Варта прымяніць засьцерагальны прынцып, калі ёсьць сумнеў.
  • Малюнак Дэніэла Рэдкліфа з надпісам «Гары Потэр» або безь яго. Дапушчальны, толькі калі гэта цалкам новы і непаўторны малюнак актора, які не скапіяваны зь існай працы пад аўтарскім правам, такой як фатаграфія або канкрэтнае ўвасабленьне ў фільмах. Няма аўтарскага права на падабенства да актора.
  • Малюнак Дэніэла Рэдкліфа ў капелюшы і мантыі чараўніка з надпісам «Гары Потэр» або безь яго. Гэта больш складана. У прынцыпе гэта дапушчальна пры ўмове, што той цалкам новы і непаўторны ды не капіюе канкрэтнага ўвасабленьня ў фільмах. Аднак на справе такі малюнак больш верагодна скапіявалі з увасабленьня на экране, чым ёсьць цалкам непаўторным. Варта прымяніць засьцерагальны прынцып, калі ёсьць сумнеў.
  • Малюнак хлопца з чорнымі валасамі, акулярамі і зыгзагападобным шнарам на ілбе ў капелюшы і мантыі чараўніка, часткі якой выяўленыя ў паддазвольным строі да Дня ўсіх Сьвятых з надпісам «Гары Потэр». Строі — гэта складаная справа. Глядзіце Правілы аўтарскага права:Строі і касплэй.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам і выкарыстаньне

Спосаб, якім выявай карыстаюцца, мае вялікае значэньне на справе, нават калі ня можа быць складанасьці з аўтарскім правам. Калі ствараеце новы, непаўторны малюнак чорнавалосага хлопца ў акулярах і падпісваеце яго «Гары Потэр», то ў вас усё ў парадку з аўтарскім правам, і такі агульны малюнак магчыма разьмясьціць тут, калі той дарэчна асьветны. Абмежаваньні па-за аўтарскім правам на выкарыстаньне звычайна не перашкода для разьмяшчэньня тут файла, пакуль тыя абмежаваньні ня зробяць незаконным для Фундацыі «Вікімэдыя» дзеяць у якасьці хостынгу паводле закону ЗША.

Але выкарыстаньне такой выявы можа быць значна больш складаным. Калі, напрыклад, карыстаецеся малюнкам заўзятарскага мастацтва ў якасьці асновы ўласнай камэрцыйнай кампутарнай гульні або ілюстрацыі вокладкі для вашай кнігі, то будзеце ў вялікай бядзе. У Брытаніі, ЗША і іншых краінах звычаёвага права вы магчыма ўчыніце правапарушэньне ўдаваньня, выставіўшы на рынак прадметы, што могуць быць таксама набытымі непадазравалымі пакупнікамі, якія няслушна думаюць, што вы нейкім чынам зьвязаныя з Джоанай Роўлінг, напрыклад, што вы маеце дазвол ад яе або яе прадпрыемства. У Францыі і іншых краінах мацерыковага права вы можаце падпасьці пад розныя законы аб несправядлівай канкурэнцыі.

Вам таксама магчыма давядзецца патурбавацца пра паклёп, асабліва калі ваш маллюнак маглі палічыць абразьлівым або шкодным для славы Джоаны Роўлінг[5].

Як заўжды гэта вашая адказнасьць як запампоўвальніка і карыстальніка нашага зьместу задавольвацца тым, што вашае выкарыстаньне аднаго з нашых файлаў прымальнае паводле вашага ўласнага дзяржаўнага закону. Глядзіце Выкарыстаньне зьместу па-за «Вікімэдыяй».

Крыніцы

  1. Сэмюэлз, Эдўард. Раздвоенасьць ідэі і выразу ў законе аб аўтарскім праве (анг.), 1989.
  2. Жаклін Лаі Чунь. «Маляваньне ідэі паводле выразу: стварэньне праўнай прасторы для культурна прысвоеных літаратурных пэрсанажаў» (анг.), William & Mary Law Review, Т. 49, № 3, 2007. (Патрабуе ўліку для доступу да зьместу. Даступная вольная пробная рэгістрацыя.)
  3. Lloyd, L. Rich, Protection of fictional characters, Law Publishing Center 1998
  4. Harbottle & Lewis LLP, Sequel rights: are fictional characters, plots and themes protectable?, 2008
  5. Вэб-бачына «Астуджальныя ўплывы»: Гары Потэр у разьдзеле абмежаванага доступу 2002. (анг.)